У каледжы з 01.12.2025г. па 06.12.2025г. праводзіўсятыдзень беларускай мовы і літаратуры з мэтай выхавання цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю навучэнцаў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.
У рамках тыдня былі запланаваны і праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.
Пачаўся тыдзень з урачыстага адкрыцця “Запрашаем на предметны тыдзень!”


А 4 снежня адбыўся адкрыты ўрок па беларускай лiтаратуры “Я.Колас.Звесткі пра жыццё і творчасць. Трылогія “На ростанях”. Гісторыя напісання” (гр.83, выкладчык Парфянкова Л.У.)
Выкладчык Аніхоўская А.В. 2 і 4 снежня праводзіла гульню-віктарыну “Падарожжа ў краіну мовы” і інтэлектуальную гульню “Што? Дзе?Калі?”
Выкладчык Зайко В.У. 3 снежня правяла этнаграфiчны дыктант для выкладчыкаў і навучэнцаў каледжа, а 5 снежня - адкрытае пазаўрочнае мерапрыемства з навучэнццамі вучэбнай групы 72 “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”.


6 снежня былі падведзены вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры.
